У Добрушы затрымалі мужчыну, які прадаў на 400 долараў наган

У Добрушы затрымалі 48-гадовага мясцовага жыхара, які гандляваў зброяй. За 400 долараў ён прадаў наган, але пакупнікі аказаліся супрацоўнікамі КДБ.  Экспертыза пацвердзіла, што наган знаходзіцца ў баявым стане. Падчас ператрусу ў доме мужчыны, які ўжо быў двойчы асуджаны за розныя злачынствы, знайшлі стрэльбу і боепрыпасы. Цяпер ідуць пошукі кампаньёнаў гандляра, паведамляе газета "Рэспубліка".