У доме гомельскай журналісткі шукаюць матэрыялы пра Плошчу

У Гомелі праходзіць ператрус у доме журналісткі, старшыні моладзевай культурна-краязнаўчай арганізацыі "Талака" Ларысы Шчыраковай.  Супрацоўнікі КДБ шукаюць фота-, відэа- ды іншыя інфармацыйныя матэрыялы, звязаныя з падзеямі 19 снежня, паведамляе Радыё "Свабода".

У перыяд мінулай перадвыбарчай кампаніі Шчыракова збірала подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Ўладзіміра Някляева.