У Драгічыне хуліган нажом параніў міліцыянта
У горадзе Драгічын Брэсцкай вобласці падчас затрымання хуліганаў быў паранены міліцыянт. 21-гадовы хлопец нанёс яму некалькі ўдараў нажом.
Аператыўная група міліцыі зрэагавала на скаргу мужчыны, якога ўвечары ў горадзе збілі шасцёра невядомых. Аднак падчас затрымання хуліганы аказалі супраціўленне.
Нажавое раненне атрымаў і пацярпелы, які паказваў міліцыянтам сваіх крыўдзіцеляў. Абодва параненыя зараз знаходзяцца ў бальніцы, іх стан ацэньваецца лекарамі як сярэдняй цяжкасці.
Усе хуліганы затрыманыя. Ім ад 19 да 21 года, яны з’яўляюцца жыхарамі Драгічына.
БелаПАН