У Драгічынскім раёне злодзей скраў вулей з пчоламі
Здарэнне адбылося ў вёсцы Лосінцы.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, 27 траўня да міліцыянтаў звярнуўся жыхар вёскі Перкавічы, які ў суседняй вёсцы трымае пчальніковую гаспадарку. Мужчына заявіў, што пакуль яго не было, невядомы вынес з двара вулей з пчоламі. Пчаляр ацаніў шкоду ў 1 мільён 200 тысяч рублёў.
З нагоды крадзяжу праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. Калі "мядовага паляўнічага" знойдуць, яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Фота — medok.od.ua