У “Дзень без аўтамабіля” мінскія кіроўцы паедуць у метро бясплатна

22 верасня, у “Дзень без аўтамабіля” аўтаўладальнікі змогуць выкарыстоўваць пасведчанне кіроўцы замест праязнога. Гэта тычыцца ўсяго транспарту, у тым ліку і метро. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
Чыноўнік Мінтрансу: "Па Мінску, на ўзроўні Мінгарвыканкама было прынятае такое рашэнне. Гэта тычыцца ўсяго транспарту агульнага карыстання. Гэта аўтобусныя паркі, тралейбусныя паркі, метрапалітэн і трамваі".

Як адзначылі ў Міністэрстве транспарту, на маршрутнае таксі гэтае пастанаўленне не распаўсюджваецца.

Дарэчы, такое ж рашэнне пра бяслатны праезду кіроўцаў было прынятае ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.