У Дзень незалежнасці ў мінскі медвыцвярэзнік патрапілі толькі 3 чалавекі
Святкаванне Дня незалежнасці ў Беларусі прайшло без асаблівых здарэнняў. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы і правапарадку МУС Аляксандр Барсукоў. Барсукоў: "Мы задзейнічалі толькі на 3 ліпеня больш за 15 тысяч супрацоўнікаў для аховы грамадскага парадку. У мерапрыемствах па рэспубліцы прыняло удзел каля мільёна грамадзянаў, нягледзячы на тыя ўмовы надвор'я, якія былі. У горадзе Мінску — каля 300 тысяч грамадзян. Ніякіх здарэнняў не было. У медвыцвярэзнік было дастаўлена толькі 3 чалавекі".
Паводле Аляксандра Барсукова, 3 ліпеня было зафіксавана ў два разы менш злачынстваў, чым у звычайныя дні.
Паводле Аляксандра Барсукова, 3 ліпеня было зафіксавана ў два разы менш злачынстваў, чым у звычайныя дні.