У дзень роднай мовы моладзь правяла акцыю “Вершы ў кішэні”

Інтэлектуальная акцыя “Вершы ў кішэні” прайшла ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Мінску. Маладымі людзьмі было распаўсюджана звыш трохсот невялічкіх ламінаваных картак з вершамі Багдановіча, Пушкіна і Хармса. На іх было напісана “Вазьмі з сабою!”
Аўтар гэтай ідэі, малады, але ўжо вядомы пісьменнік Іван Міцін (на здымку) даволі доўгі час праводзіць падобныя акцыі ў гарадах Расіі ды некаторых іншых краінаў. На гэты раз ён вырашыў завітаць у Беларусь, дзе літаральна праз некалькі дзён было вырашана правесці творчую сустрэчу з жадаючымі паўдзельнічаць у акцыі “Вершы ў кішэні”.



Удзельнікі акцыі некалькі дзён збіраліся ў сталічных кавярнях, выразалі падрыхтаваныя вершы ды ламінавалі іх на партатыўным апараце.