У Дзень салідарнасці ў Мінску прайшлі апазіцыйныя акцыі
Апазіцыйныя акцыі прайшлі ў Мінску і шэрагу іншых гарадоў Беларусі ў Дзень салідарнасці, які традыцыйна адзначаеццца 16 чысла кожнага месяца. Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" выходзілі на праспект Незалежнасці з расцяжкай "Свабоду палітзняволеным!" і партрэтамі Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Арцёма Дубскага. Падобная акцыя адбылася і каля Нацыянальнай бібліятэкі. Актывісты гучна скандавалі лозунгі з патрабаванем вызвалення арыштаваных апазіцыянераў. Абодва пікеты працягваліся 15 хвілін, затрыманняў не было.
Як адзначае "Хартыя-97", учора ў Мінску былі распаўсюджаныя ўлёткі і плакаты з інфармацыяй пра Дзень салідарнасці і палітзняволеных.
У Баранавічах прайшла несанкцыянаваная антыкарупцыйная акцыя, арганізаваная маладафронтаўцамі, былі затрыманыя. У Віцебску ў нядзелю былі вывешаныя тры бел-чырвона-белыя сцягі, інфармуе Радыё Свабода.