У Дзень святога Валянціна “Малады фронт” ладзіць вулічнае шэсце ў Мінску

Сёння ў Дзень святога Валянціна актывісты “Маладога фронту” трыдыцыйна ладзяць у Мінску вулічнае шэсце. Яно пачнецца а 17-й гадзіне на плошчы Свабоды.  Маладыя людзі наведаюць амбасады краінаў Еўрасаюза і ЗША і будуць віншаваць дыпламатаў са святам. Маладафронтаўцы заклікаюць усіх жадаючых далучыцца да акцыі, паведамляе Радыё Свабода.

Адзначым, што гарадскія ўлады не далі дазволу на яе правядзенне. Чыноўнікі спаслаліся на тое, што шэсце будзе замінаць “ажыўленаму руху машын”.