У Дзярждуме з Аляксандрам Казуліным паразмаўлялі “пра жыццё”
Напрыканцы мінулага тыдня экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін сустрэўся ў расійскай Дзярждуме са старшынёй Камітэта па справах СНД Аляксандрам Астроўскім з ЛДПР.
Шматлікія СМІ, якія паведамлялі пра сустрэчу, зрабілі акцэнт на тым, што яна адбылася ва ўгодкі пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі.
Але сам Казулін у размове з Еўрарадыё сцвярджае, што старшыня па справах СНД Аляксандр Астроўскі запрасіў яго ў Маскву толькі дзеля таго, каб распытацца ў беларускага палітыка пра яго сённяшняе жыццё.
Аляксандр Казулін: “Мы з ім пагаварылі ўвогуле пра жыццё ў розных яго аспектах. У мяне пыталіся пра тое, як я жыву, працую, якія думкі, погляды. Пацікавіліся маім лёсам, толькі і ўсяго”.
Палітык сцвярджае, што ніякай размовы пра яго магчымае вяртанне ў “вялікую палітыку” пры падтрымцы Масквы не ішло. Між тым прызнаўся, што пэўныя “кансультацыі” наконт таго, што адбываецца ў Беларусі, у яго папрасілі.
Аляксандр Казулін: “Зараз проста праводзяцца нейкія кансультацыі па розных аспектах усяго, што адбываецца. У мяне запыталіся пра розныя аспекты таго, што зараз ёсць і што можа быць”.
Ці будуць у далейшым такія “сустрэчы і кансультацыі” працягвацца, па словах Казуліна, пакуль невядома.