У Дзяржынскім раёне турысты заначуюць у партызанскім лагеры
Адноўлены партызанскі лагер адкрыўся ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна. Ён увайшоў у агратурыстычны цэнтр, размешчаны каля былой савецка-польскай мяжы. Комплекс складаецца з партызанскіх зямлянак, сістэмы рэканструяваных фартыфікацыйных збудаванняў і філіяла сталічнага музея Вялікай Айчыннай вайны.
Як паведамляе БЕЛТА, турысты неўзабаве атрымаюць магчымасць пераначаваць у зямлянках, якія падрыхтаваныя для часовага пражывання. Агулам на збудаванне партызанскага лагера і іншых аб'ектаў комплекса пайшло больш за 350 тысяч долараў.