У Дзятлаўскім раёне загінуў пенсіянер — замёрз

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына пайшоў з хаты ўвечары 20 студзеня і не вярнуўся. Сваякі пачалі яго шукаць, але знайшлі толькі раніцай. Як адзначае БЕЛТА, бачных цялесных пашкоджанняў на целе мужчыны няма.