У Егіпце памерла беларуская турыстка, якая трапіла ў аварыю

Беларуская турыстка, якая трапіла ў аварыю ў Егіпце, памерла ў бальніцы. Яна была пасажыркай аўтобуса, які разбіўся каля Каіра.  Жанчыне зрабілі аперацыю ў мясцовай бальніцы, куды яна была прывезеная з цяжкімі траўмамі галавы. Аднак, медыкі не здолелі выратаваць ёй жыццё.

Муж і сын беларускі ехалі ў тым жа аўтобусе і не пацярпелі. Яшчэ адна беларуская турыстка падчас аварыі атрымала нязначныя траўмы, паведамляе тэлеканал СТВ