У Ерэване падчас сутычак паліцыі і апазіцыянераў загінулі 8 чалавек

8 чалавек загінулі мінулай ноччу ў Ерэване падчас сутычак паміж паліцыяй і апазіцыянерамі, якія пратэставалі супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалтоўнай ліквідацыі намётавага мястэчка апазіцыі. Колькасць ахвяраў была названая прэс-службай Паліцыі Арменіі. Яна заяўляе, што дэманстранты выкарыстоўвалі самаробныя і баявыя гранаты. У выніку, асколачныя і кулявыя раненні атрымалі 33 вайскоўцы, 8 чалавек атрымалі газавае атручванне.

Колькі апазіцыянераў было паранена і атручана, не паведамляецца. Раней з'яўлялася інфармацыя пра 15 затрыманых актывістаў апазіцыі. Цяпер паліцыя і спецслужбы праводзіць зачыстку Ерэвана ў пошуках удзельнікаў баёў на вуліцах сталіцы.