У Ерэване ў паліцыю кідалі ўзрыўпакеты, яе білі палкамі (фота)

Як паведамляе РІА "Новости", Аруцюнян пачаў сваю акцыю з плошчы Свабоды. Разам з ім да праспекта Маштоца пайшлі каля 100 чалавек. Яны трымалі ў руках драўляныя палкі — для абароны ад паліцыянтаў (так казалі ўдзельнікі акцыі).



Каля праспекта прыхільнікі Шанта Аруцюняна прарвалі ачапленне паліцыі, а пасля пачалі кідаць пад ногі праваахоўнікам узрыўпакеты (раней паведамлялася пра бутэлькі з бензінам). Паміж дэманстрантамі і паліцыянтамі адбылася сутычка.



Было затрымана каля 20 чалавек, у іх ліку і арганізатар шэсця. Некаторыя з дэманстрантаў атрымалі раненні.



Шант Аруцюнян — лідар армянскага руху "Цегакрон". Дагэтуль неясна, якія мэты ставіла яго несанкцыянаваная вулічная акцыя.
 

Фота — ria.ru