У ЕС дыскутуюць аб магчымай забароне на ўезд чыноўнікам Беларусі

Латвія ў межах Еўрасаюза пачала дыскусію аб далейшай палітыцы ў адносінах з Беларуссю. Ацэньваюцца розныя ідэі, у тым ліку забарона на ўезд у краіны ЕС беларускіх службовых асобаў. Пра гэта сёння паведаміла прэс-сакратар міністра замежных спраў Латвіі Дацэ Балодэ, паведамляе DELFI.

Пры гэтым Балодэ падкрэсліла, што любыя жорсткія захады павінны тычыцца кіруючага рэжыму, а не ўсяго беларускага грамадства. "Трэба вельмі ўважліва ацаніць уплыў такіх мерапрыемстваў на жыхароў Беларусі", — сказала яна.