У Эстоніі сёння агульнанацыянальная жалоба
У гарадку Хаапсалу напярэдадні згарэў дзіцячы дом для дзяцей-інвалідаў. У агні загінулі 10 выхаванцаў.
Ратавальнікі прыбылі праз тры хвіліны пасля сігналу аб узгаранні. Аднак да таго моманту полымя практычна цалкам ахапіла аднапавярховы драўляны будынак, ужо пачаў абвальвацца дах. Большую частку дзяцей, а іх там было 37, удалося выратаваць.
Прычыны трагедыі высвятляюць следчыя. Праз некалькі гадзін адбудзецца экстраннае пасяджэнне ўрада Эстоніі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.