У Еўрапарламенце абмяркуць праблему палітвязняў у Беларусі
Сёння і заўтра ў Еўрапейскім парламенце пройдуць дэбаты на тэму палітычнай сітуацыі ў Еўропе. У Брусэлі будзе таксама абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі — у прыватнасці, пытанне палітвязняў. На паседжанне Еўрапарламента ў Брусэль запрошаныя лідэры апазіцыйных палітычных партый Беларусі — Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін. Замест Аляксандра Мілінкевіча ў Брусэль паехаў намеснік па руху "За Свабоду" Аляксей Кавалец.
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі А.Лябедзька, якому забаронены выезд з Беларусі, выляцеў у Брусэль праз Маскву. Па яго словах, беларускія апазіцыянеры найперш збіраюцца абмеркаваць праблему палітвязняў у Беларусі. Нагадаем, што на днях старшыня Еўрапарламента выступіў з заявай, у якім заклікаў улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх вязняў сумлення.
Хартыя-97