У Еўрапарламенце з’явіўся спецдакладчык па Беларусі
Прызначаны спецдакладчык Еўрапарламента па Беларусі. Ім стаў Бастыян Белдэр з Нідэрландаў, які прадстаўляе фракцыю “Незалежнасць і дэмакратыя”, паведамляе “Ежедневник”. Да гэтага часу інстытут спецдакладчыка па Беларусі ўводзіўся толькі ў
Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У Еўрапарламенце існавалі пэўныя групы
парламентарыяў, якія займаліся “беларускім пытаннем”.
Паведамляецца, што мандат спецдакладчыка Еўрапарламента будзе мець некалькі іншы статус, чымсьці ў ААН. Найперш, гэта кансультант, які будзе дапамагаць выпрацоўваць адзіную і найбольш эфектыўную палітыку ЕС у адносінах Беларусі.
Вядома, што Бастыян Белдэр ў мінулым быў журналістам і вельмі сур’ёзна адносіцца да дэмакратычных свабодаў, якія парушаюцца беларускімі ўладамі.
Беларускае знешнепалітычнае ведамства неаднойчы заяўляла, што не бачыць неабходнасці ў існаванні спецдакладчыкаў па Беларусі ў сістэме ААН. А вось рашэнне Еўрапарламента пракаментаваць яшчэ не паспела.