У фінал чэмпіянату Беларусі па баскетболе выйшлі "Віталюр" і "Мінск-2006"

Завяршыліся паўфінальныя серыі мужчынскага першынства краіны (да трох перамог). У фінале сустрэнуцца каманды "Віталюр" і "Мінск-2006".  Паўфінальная табліца выглядала наступным чынам, паведамляе "Прессбол":

Гродна-93 — Віталюр (Мінск) — 71:78. Вынік серыі — 0:3.

ОЗАА (Асіповічы) — Мінск-2006 — 80:124. Вынік серыі — 0:3.