У Францыі за нашэнне чадры будуць штрафаваць на 150 еўра
Урад Францыі ўхваліў законапраект, паводле якога нашэнне чадры ў грамадскіх месцах караецца штрафам у 150 еўра. Мужоў, якія прымушаюць жонак да нашэння чадры, будуць штрафаваць на 15 тысяч еўра або саджаць у турму на год. Штраф можа быць заменены або дапоўнены абавязковым наведваннем дзяржаўных асветніцкіх курсаў, паведамляе euronews.net.
Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў на паседжанні кабінета, што "грамадзянінам з'яўляецца чалавек з адкрытым тварам". Ён падкрэсліў, што Францыя - гэта "старая дзяржава", у якой "вызначаныя паняткі" аб чалавечай годнасці і нормах сацыяльнага сужыцця.