У Фрунзенскім раёне Мінску менш за ўсё невялікіх крамак

Фрунзенскі раён Мінску адстае ад іншых раёнаў горада па развіцці сацыяльнай інфраструктуры. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Табанюхоў. "Фрунзенскі раён — адзіны, які не выконвае мінімальныя сацыяльныя стандарты. Тут развіццё сацыяльнай інфраструктуры адстае ад тэмпу будаўніцтва жылля. У прыватнасці, адчуваецца дэфіцыт крамы крокавай даступнасці", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Ён распавёў, што сёлета ў Мінску адчынілася 55 крамаў і 72 аб'екты грамадскага харчавання. Амаль 270 харчовых крамаў павялічылі працягласць працоўнага дня ў ранішнія і вечаровыя гадзіны. Кругласутачна працуюць 10 харчовых крамаў і 22 міні-крамы.

Да канца года плануецца адкрыць гандлёвы цэнтр "Палас" у Фрунзенскім раёне, а таксама гіпермаркеты ў Шабанах і Чыжоўцы.