У галадоўцы салідарнасці ўдзельнічаюць ужо 26 чалавек
Колькасьць удзельнікаў галадоўкі салідарнасці ў падтрымку палітвязня Мікалая Аўтуховіча і яго калег павялічваецца штодзень. Зараз у ёй бяруць удзел 26 чалавек. 8 траўня да маладафронтаўцаў, што пастаянна знаходзяцца і галадуюць на Сядзібе БНФ, далучаецца актывіст з Салігорску Фронту Ільля Нагорны.
7 траўня галадоўку распачаў Раман Багдановіч у Беларусі, а таксама два актывісты "Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня". Яны абвясцілі пра галадоўку насупраць будынку Еўракамісіі ды Савета Еўропы ў Брусэлі.
Як паведаміў прэс-службе "Маладога фронту" сябра Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Леанід Скарабагаты, 5 траўня распачала бестэрміновую галадоўку ягоная дачка Эмілія. Сам Леанід на знак салідарнасці з галадоўнікамі 5 траўня пратрымаў сухую галадоўку.
Тпаксама 8 траўня стала вядома, што да галадоўнікаў далучыўся грамадскі актывіст Алесь Гетман — ён трымае галадоўку з 6 траўня.