У Ганцавічах гандлявалі заўтрашнім хлебам

Прыйшоўшы ранкам у краму, ганцаўцы моцна здзівіліся: на цэтліках “Ланскага” хлеба значылася, што яго спякуць вечарам -- а 9.00 прадавалі хлеб, які меўся выйсці з печы а 23.00 “Бач, які свежы, хоць у кнігу рэкордаў Гінэса занось” – сказаў карэспандэнту “Еўрарадыё” адзін з пакупнікоў. Карэспандэнт “Еўрарадыё” патэлефанаваў адміністрацыі хлебазавода, дзе яму патлумачылі, што пераблыталі паперкі – на ранішні хлеб наляпілі вячэрнія цэтлікі. Пакупнікі ж падазраюць, што гэта зроблена, каб падоўжыць тэрмін рэалізацыі хлеба.