У Ганцавічах лекары адсудзілі сваю прэмію ў адміністрацыі
Ганцавіцкія медыкі, якіх адміністрацыя шпіталя пазбавіла прэміяльных, дабіліся справядлівасці ў судзе. Нагодай для пазбаўлення прэміі кіраўніцтва называла парушэнне загаду галоўнага лекара. Чатыры дактары з Ганцавіч абавязаныя былі, згодна з загадам па шпіталі, уначы ў час адпраўкі прызыўнікоў у войска, правяраць іх перад самай пасадкай у цягнік. Але, як паведамляе газета "Ганцавіцкі час", у адну з начэй па іх не прыслалі машыну і на прызыўны пункт яны не трапілі. За гэта адміністрацыя пазбавіла лекараў прэміі.
Суд палічыў, што галоўны лекар парушыў заканадаўства, і прэміяльныя дактарам аддалі. "Няхай невялікія грошы вярнулі, ад 90 да 135 тысяч на кожнага, але мы свайго дабіліся", - кажа адзін з медыкаў. Праўда, у кампенсацыі маральнага ўрону, які дактары ацанілі ў 14 мільёнаў рублёў, ім суд адмовіў.