У Ганцавічах п'яны кіроўца на машыне "хуткай дапамогі" пратараніў кавярню

П'яны кіроўца машыны "хуткай дапамогі", які вёз хворага ў шпіталь, пратараніў кавярню "Бусел" у Ганцавічах. Сцены будынка былі пашкоджаныя, а аўтамабіль - разбіты. Хворага завезлі ў бальніцу на мікрааўтобусе, які знаходзіўся каля месца здарэння.
На шчасце, фельчар падчас аварыі быў у салоне, бо ў яго месца, побач з кіроўцам, уехала ўся металічная частка кабіны.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Ганцавічы