У Ганцавічах за тры дні 12 чалавек атрымалі пераломы з-за галалёду
Сорак чалавек звярнуліся ў ганцавіцкія медустановы з траўмамі літаральна на працягу трох дзён. У дванаццаці выпадках у гэтых пацярпелых — пераломы.
Прычыны такіх здарэнняў, як піша газета “Ганцавіцкі час”, у тым, што камунгас дрэнна чысціць і не пасыпае пяском дарогі. Як знарок, менавіта ў гэтыя дні ў ганцавіцкай паліклініцы перастаў працаваць ліфт і людзі дабіраюцца да доктара на чацвёрты паверх на мыліцах. Не меншая праблема для пацярпелых — і спусціцца, бо парэнчы пад правую руку, а ёю трэба трымаць мыліцу.