У Ганцавічах закрылася яшчэ адна вытворчасць
На аўкцыёне прадалі стратнае мукамольнае прадпрыемства. Набыло яго АТ “Модуль” за 367 мільёнаў рублёў, якія пайшлі ў бюджэт раёна. 10 год таму склады прадпрыемства былі запоўненыя зернем, на ім працавала больш за 70 чалавек, выраблялі муку.
Цяпер на прадпрыемстве 17 чалавек. Іх трэба працаўладкаваць. Але пакуль ні кіраўніцтва раёна, ні новы ўладальнік не могуць сказаць, якая вытворчасць будзе на былым хлебапрыёмніку і чым будуць займацца людзі.
Ганцавіцкі раён вядомы ці не найвышэйшымі паказчыкамі беспрацоўя ў краіне. Штогод прыбывае і стратных прадпрыемстваў, сярод якіх – “Харчавік”, аўтабаза, райзбыт і іншыя. Іх агульная запазычанасць склала 1 мільярд рублёў.