У Ганцавічах засакрэцілі "дэмаграфічную" статыстыку
На тры тысячы чалавек зменшылася колькасць жыхароў Ганцавіцкага раёна за апошнія тры гады. Сярод 552 памерлых летась на Ганцаўшчыне — 378 жыхароў вёсак. Значная колькасць тых, хто сышоў у свет іншы, нават не дажылі да пенсіі. Найбольш памірае людзей ад сардэчных захворванняў і хранічных хвароб.
Цяпер у Ганцавіцкім раёне жыве менш за 31 тысячу чалавек, на 1 студзеня 2008 года іх было амаль 33,5 тысячы. Можа, таму гэтую інфармацыю засакрэцілі ў аддзеле статыстыкі раёна ад супрацоўнікаў газеты “Ганцавіцкі час”. Журналістам адвялося здабываць яе ў абласным цэнтры.