У Ганцавіцкім раёне вясковец украў у суседкі станік і насіў яго

Жыхарка вёскі Раздзялавічы Ганцавіцкага раёну, якая вывесіла бялізну сушыцца ў двары, не далічылася станіка і заявіла пра гэта ўчастковаму. Той хутка знайшоў злодзея. Затрыманы мужчына прызнаўся, што носіць скрадзены станік.  Навошта яму жаночая бялізна, правапарушальнік не тлумачыць. Мужчыну пагражае штраф — да 700 тысяч рублёў.