У Ганцавіцкім судзе зладзілі аўкцыён канфіскату

Добры дзясятак ахвотных набыць канфіскаваныя рэчы прыйшлі ў суд Ганцавіцкага раёна. Выстаўленыя на продаж рэчы былі забраныя ў грамадзян судовымі выканаўцамі. Напрыклад, у жыхара пасёлка Азярэчча адабралі аўтамабіль "Форд-Фокус" — ён запазычыўся дзяржаве 10,5 мільёнаў рублёў за тое, што ездзіў на машыне п’яным. Пасля таргоў машыну набылі за 8 мільёнаў 600тысяч.

Астатнія рэчы — тэлевізары, мабільнікі, мікрахвалёўкі, забраныя ў грамадзян за неаплату камунальных паслуг і штрафы. Яны "пайшлі" па больш нізкіх коштах — ад 200 да 35 тысяч рублёў, адзначае газета "Ганцавіцкі час".