У гарадах Віцебскай вобласці з'явяцца "тэрыторыі без алкаголю"
Ініцыяваць стварэнне "тэрыторыі без алкаголю" ў гарадах Віцебшчыны мае намер абласная міліцыя. У гэтых зонах будзе забаронена ўжываць спіртныя напоі, у тым ліку і піва. У Віцебску такімі месцамі могуць стаць набярэжная Заходняй Дзвіны, парк Фрунзэ і плошча Перамогі. У іншых гарадах рэгіёна такія зоны вызначаць мясцовыя ўлады.
Цяпер усё залежыць ад таго, якое рашэнне прыме аблвыканкам у гэтым пытанні, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".
Цяпер усё залежыць ад таго, якое рашэнне прыме аблвыканкам у гэтым пытанні, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".