У гарах Кабардзіна-Балкарыі загінуў беларускі альпініст

Альпініст з Беларусі загінуў у гарах Кабардзіна-Балкарыі. Ён патрапіў пад абвал камянёў у гарах Чэракскага раёна.  Як інфармуе РИА "Новости", 3 жніўня ў гарах атрымаў пералом нагі беларускі спартсмен. Учора выратавальнікі арганізавалі яго транспарціроўку ўніз. Падчас яе і адбылася трагедыя, калі яшчэ адзін беларус атрымаў цяжкую траўму галавы і на месцы памёр.

Верталёт МНС Расіі мусіць забраць у гарах цела загінулага беларуса, а таксама альпініста, які атрымаў траўму.