У Глыбоцкім раёне затрымалі індусаў-нелегалаў
Шасцёра індусаў, у тым ліку адзін непаўналетні хлопец, былі затрыманы у Глыбоцкім раёне. Грамадзяне Індыі намагаліся незаконна праехаць праз тэрыторыю Беларусі, каб трапіць у Заходнюю Еўропу. Давезці індусаў ад мяжы да мяжы ўзяўся 26-гадовы беспрацоўны. Яго аўтамабіль, у якім сядзелі ўсе шасцёра нелегалаў, затрымалі памежнікі разам з супрацоўнікамі Глыбоцкага РАУС ля вёскі Забор’е.
Зараз нелегалы знаходзяцца ў віцебскім ізалятары часовага утрымання, а 15-гадовы падлетак адпраўлены ў мінскі прыёмнік-размеркавальнік. Праваахоўчыя органы праводзяць праверку.
Зараз нелегалы знаходзяцца ў віцебскім ізалятары часовага утрымання, а 15-гадовы падлетак адпраўлены ў мінскі прыёмнік-размеркавальнік. Праваахоўчыя органы праводзяць праверку.