У Глыбокім на выбарчых участках фатаграфуюць усіх незнаёмцаў
Фатаграфаванне ўсіх незнаёмцаў, што з’яўляюцца на выбарчых участках, практыкуюць на Глыбоччыне, дзе за дэпутацкі мандат змагаецца губернатар Віцебшчыны Ўладзімір Андрэйчанка. Як распавёў Юры Калбасіч, давераная асоба апазіцыйнага кандыдата Яраслава Берніковіча, пад “фотаабстрэл” трапіла група яго калег з Наваполацка.
Згодна выбарчаму кодэксу, давераныя асобы любога з кандыдатаў маюць права назіраць за выбарамі. Калі навапалачане прыйшлі на ўчастак № 5, кожнага з іх сфатаграфаваў на мабільны тэлефон міліцыянт, які сядзіць на ўваходзе. А ў аграгарадку Ломашы назіральнікаў фатаграфавалі сябры камісіі, распавёў спадар Калбасіч.