У Гомелі ахова Ўніверсітэта транспарту замінала някляеўцам збіраць подпісы
Сёння ў Гомелі ахова Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту накінулася на пікет ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева, паведамляе Радыё Свабода. Як сведчаць зборшчыкі подпісаў, іх не хацелі пускаць пад казырок ганку ўніверсітэта. Там зборшчыкі хацелі схавацца ад дажджу. У той самы момант на ганку спакойна збіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку. З інцыдэнтам разбіралася міліцыя.
20 кастрычніка сябраў групы Някляева праганялі і ад Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Перашкодаў ім не чынілі толькі ахоўнікі мясцовага медыцынскага ўніверсітэта.
20 кастрычніка сябраў групы Някляева праганялі і ад Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Перашкодаў ім не чынілі толькі ахоўнікі мясцовага медыцынскага ўніверсітэта.