У Гомелі асудзілі медыкаў за неправільны дыягназ
Лекары паставілі хвораму няслушны дыягназ, з-за чаго ён сканаў. Суд першай інстанцыі даў юрыдычную ацэнку дзеянням медыкаў і прыгаварыў іх да абмежавання волі. Пра гэта паведамляе тэлеканал АНТ.
Калі прысуд не абскардзіць ні адзін з бакоў — у Беларусі будзе створаны прэцэдэнт — медыкі панясуць адказнасць за некваліфікаваныя дзеянні.
Гісторыя пачалася з выкліка хуткай дапамогі. Хворага адвезлі ў лякарню з дыягназам — сіндром Мэлары-Вэйса, які суправаджаецца ванітамі з крывёй і лёгачным крывацёкам.
Кожны дзень хвораму станавілася горш.
Толькі на чацвёртыя суткі, пасля таго, як яго перавялі ў другое аддзяленне, іншыя лекары вызначылі сапраўдны дыягназ — лёгачная гангрэна, але было ўжо позна.
Выратаваць хворага не паспелі.
На лекара і медсястру, якія паставілі няслушны дыягназ, бацькі памерлага падалі ў суд. Учора было вынесена рашэнне — абодва медыкі прызнаныя вінаватымі.
Лекара асудзілі на 3, а медсястру на 2,5 года абмежавання волі. Яшчэ 3 гады яны не змогуць працаваць у медыцынскіх структурах.