У Гомелі група выбарцаў хоча адклікаць дэпутата Палаты прадстаўнікоў

Пытанне пра адкліканне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Шацько ініцыююць гомельскія выбарцы. Ён быў абраны па Новабеліцкай акрузе № 38.  Днямі актывісты перадалі старшыні гомельскага гарсавета 150 сабраных подпісаў выбарцаў гэтай акругі. Яны просяць склікаць сход для прыняцця рашэння па справе дэпутата.

На думку ініцыятараў акцыі, ён не апраўдаў даверу людзей, не абараняў у парламенце інтарэсы грамадзян падчас прыняцця закона аб адмене льготаў.

Адказаць групе выбарцаў старшыня гарсавета мусіць на працягу трох тыдняў, паведамляе
БелаПАН.