У Гомелі групу бандытаў асудзілі на 12-17 год турмы

Суд Цэнтральнага раёну Гомеля разгледзеў крымінальную справу злачыннай групы, якая дзейнічала ў абласным цэнтры ўвесну мінулага году. Гэта былі маладыя людзі ва ўзросце ад 22 да 25 год. Іх вінавацілі ў вымаганні, рабунку, разбоі, выкраданні чалавека, згвалтаванні, а таксама захаванне і нашэнне агнястрэльнай зброі, паведамляе БелаПАН. Усе ўдзельнікі банды атрымалі тэрміны турэмнага зняволення — ад 12 да 17 год. У пракуратуры адзначаюць, што гэта не была організаваная злачынная група ў класічным разуменні, як, напрыклад, гомельскія “марозаўцы” ці “пажарнікі”. На думку следчых пракуратуры, асуджаныя бандыты проста наглядзеліся баевікоў і капіявалі паводзіны “крутых злачынцаў” у жыцці. Дарэчы, нарабавалі яны няшмат — усяго на 3,5 мільёны рублёў.