У Гомелі хочуць увекавечыць памяць дзеячкі БНР Палуты Бадуновай

Збор подпісаў за ўвекавечанне памяці дзеячкі Беларускай Народнай Рэспублікі Палуты Бадуновай пачаўся ў Гомелі.

Ініцыятарам акцыі выступіў мясцовы гісторык Юрый Глушакоў. Прапануецца назваць у гонар Бадуновай адну з вуліц абласнога цэнтру і ўстанавіць шыльду на вуліцы, дзе жыла дзеячка БНР.

Нагадаем, Палута Бадунова (1885 - 1938) стала першай беларускай жанчынай, якая кіравала партыяй (Беларускай партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў) і ўвайшла ў склад ураду краіны. Бадунова была рэпрэсавана савецкімі ўладамі.

БелаПАН