У Гомелі легкавік збіў на вуліцы трох чалавек і з'ехаў

Opel Astra наехала на людзей і з'ехала. Пешаходы з рознымі траўмамі шпіталізаваныя.



Як інфармуе БЕЛТА, высветлілася, што аўтамабілем кіраваў мужчына, 1978 года нараджэння. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.