У Гомелі маці падазраюць у тым, што яна ўтапіла 3-гадовага сына
Трагічнае здарэнне адбылося 8 красавіка. 25-гадовая жанчына паведаміла ў міліцыю пра гібель дваіх малых дзяцей.
Следчы камітэт расследуе крымінальную справу, распачатую па факце забойства. Раніцай 8 красавіка 25-гадовая жыхарка Гомеля паведаміла ў міліцыю пра гібель сваіх малых дзяцей. Іх целы праваахоўнікі знайшлі ў кватэры. І калі абставіны смерці дачкі, якой быў толькі годзік, яшчэ высвятляюцца, дык трохгадовы сын быў забіты. Па падазрэнню ў забойстве затрымалі маці. Крымінальная справа распачатая па артыкуле "забойства заведама малалетняга".
Прэс-служба Следчага камітэта адзначае, што, паводле папярэдняга заключэння судова-медыцынскіх экспертаў, дзеці памерлі ад утаплення. Прызначаны яшчэ шэраг экспертыз. Жанчыну чакае псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.
Варта адзначыць, што расследаванне крымінальнай справы асабіста кантралюе старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў.

Фота: sk.gov.by