У Гомелі на пажары ў грузавіку знайшлі труп мужчыны
Здарэнне адбылося ўначы 9 студзеня.
Уначы 9 студзеня адбыўся пажар каля аднаго з гаражных кааператываў па вуліцы Хатаевіча ў Гомелі. Гарэў грузавы аўтамабіль МАН, які не экспуатаваўся. Падчас агляду выратавальнікі знайшлі ў машыне труп мужчыны. Прычына ўзгарання, а таксама асоба загінулага высвятляюцца, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота: mchs.gov.by