У Гомелі падрыхтаваны дапаможнік для спажыўцоў паслуг ЖКГ
Гомельскія актывісты грамадзянскай кампаніі "Наш Дом" падрыхтавалі дапаможнік "Капітальны рамонт жылога дома" для спажыўцоў паслуг ЖКГ, паведамляе БелаПАН. Як паведаміў актывіст кампаніі "Наш Дом" Андрэй Аксёнаў, дапаможнік прызначаны для праваабаронцаў кампаніі і для жыхароў шматкватэрных жылых дамоў камунальнай уласнасці. Дапаможнік дазволіць кантраляваць выкананне абавязацельстваў ЖКГ па капітальным рамонце.
Паводле слоў Аксёнава, дапаможнік уключае асобныя палажэнні з больш чым 40 актаў заканадаўства. Палажэнні суправаджаюцца каментарамі ўкладальніка.
Жыллёвы фонд Гомеля на пачатак 2010 года складаўся больш чым з з 1800 дамоў. Капітальны рамонт трэба правесці больш чым ў тысячы дамах, на што неабходна больш трыльёна рублёў. У 2009 годзе на гэтыя мэты было выдзелена прыкладна 9 млрд. бюджэтных сродкаў і 23 млрд. рублёў за кошт адлічэнняў ад насельніцтва. З 1990 па 1999 гады ў горадзе і ў рэспубліцы капітальны рамонт практычна не праводзіўся, таму сёння ён ажыццяўляецца з адставаннем прыкладна на 16 гадоў.