У Гомелі паставілі скульптуру "ВІА-35", зробленую з аўтазапчастак
У Гомелі 28 красавіка адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі "ВІА-35". Жалезны квартэт музыкаў зроблены з запчастак аўтамабіля, па-мастацку апрацаваных. Як паведамляе БелаПАН, у адкрыцці скульптуры прынялі ўдзел чыноўнікі і фолк-рок-група "Бан-Жвірба".