У Гомелі пенсіянеры і студэнты адзначылі ўгодкі рэвалюцыі (фота)

Урачысты мітынг, прысвечаны ўгодкам кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Петраградзе, прайшоў у суботу ў Гомелі каля помніка Леніну на аднайменнай плошчы.  На мітынг прыйшло некалькі сотняў чалавек, пераважна пенсіянераў і студэнтаў, якіх з заняткаў накіравалі на ўрачыстасці. Цягам гадзіны першыя сакратары гомельскіх грамадскіх гарадскіх і абласных аб’яднанняў БРСМ, “Белая Русь” ды іншых вялі гаворку пра значнасць падзей амаль стогадовай даўніны. А прадстаўнік абласнога савета дэпутатаў увогуле падкрэсліў, што "Беларусь на чале з Аляксандрам Лукашэнкам з’яўляецца прадаўжальнікам і нашчадкам лепшых якасцяў СССР".

Акрамя таго, сёння ў адным з кінатэатраў для ўсіх жадаючых бясплатна дэманстраваўся  мастацкі фільм, прысвечаны чарговым угодкам кастрычніцкай рэвалюцыі.