У Гомелі прайшла малітва салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій
Гомельскія актывісты руху "За Свабоду" і ініцыятывы "Маладая Беларусь" правялі малітву салідарнасці з людзьмі, пацярпелымі ў выніку сілавога разгону мітынгу ў Мінску 19 снежня.
Як паведаміў БелаПАН лідар абласной арганізацыі руху "За Свабоду" Пётр Кузняцоў, маладыя людзі сабраліся вечарам 19 студзеня ў саборы Пятра і Паўла, дзе паставілі свечкі і папрасілі Багародзіцу дапамагчы ўсім ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі.
"Прайшло ўсё спакойна, хаця было заўважна, што за намі назіраюць. Напэўна, прадстаўнікі сілавых структур усё ж ведалі пра акцыю, глядзелі, ці будзем мы даставаць партрэты або іншыя атрыбуты масавага мерапрыемства, за што можна асудзіць", — адзначыў Кузняцоў.
Паводле яго слоў, "сітуацыя ў краіне такая, што на беззаконнасць скардзіцца абсалютна бессэнсоўна: хоць у суд, хоць у пракуратуру. Дык хоць Богу".