У Гомелі судзілі давераных асоб кандыдатаў у прэзідэнты

20 снежня ў Гомелі былі асуджаныя затрыманыя ўчора давераныя асобы экс-кандыдатаў у прэзідэнты Някляева, Статкевіча і Рымашэўскага. Суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў давераную асобу экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Юрыя Захаранку вінаватым у дробным хуліганстве. Прысуд - 12 сутак зняволення.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля разглядаў дзве аналагічныя справы пра "дробнае хуліганства". Валерый Сляпухін, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, атрымаў 12 сутак арышту. Юрый Клімовіч, давераная асоба Віталя Рымашэўскага - 15 сутак, паведамляе БелаПАН.