У Гомелі трапіў пад следства былы чыноўнік, які займаўся ідэалогіяй

Крымінальную справу распачалі праваахоўныя органы Гомеля ў адносінах былога ўпраўляючага справамі адміністрацыі Савецкага раёна горада. Ён праходзіць па справе кіраўніцтва прадпрыемства "Белбудбытрамонт", якія падазраюцца ў крадзяжы каля 15 тысяч долараў.
Як адзначае "Ежедневник", пакуль праваахоўнікі выявілі датычнасць чыноўніка да крадзяжоў, ён паспеў змяніць месца працы і ўладкаваўся намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы аднаго з гомельскіх прадпрыемстваў.