У Гомелі вучні атруціліся наркатычнай раслінай, якая расце каля школ
Масавае атручванне школьнікаў адбылося на Гомельшчыне. Наркатычным насеннем атруціліся больш за 30 падлеткаў, паведамляе АНТ.
Лекары аказваюць ім экстраную медыцынскую дапамогу, а міліцыя шукае распаўсюднікаў зелля. Крыніца небяспекі — дурнап'ян звычайны.
Гэтая расліна ўпрыгожвае шматлікія школьныя і гарадскія кветнікі. Дзесяцігоддзямі гэтая расліна ўспрымалася як бясшкодная дэкаратыўная. Але ў ёй змяшчаецца рэчыва атрапін, якое, на думку медыкаў, і выклікае моцнае засмучэнне нервовай сістэмы.
Цяпер ідзе барацьба з дурнап'янам. Шматлікія школьныя двары ўжо вычышчаныя ад атрутных парасткаў. А ў наступным годзе небяспечнае ўпрыгожванне плануецца наогул прыбраць з гарадскіх кветнікаў.